Рэгіянальны семінар па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «адно акно»

10 жніўня 2018 года ў Гродна прайшоў семінар на тэму «Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «адно акно». Семінар праведзены намеснікам Міністра юстыцыі І.Г.Тушынскім, кіраўніком справамі Гродзенскага аблвыканкама І.А.Паповым.

У семінары таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, выканаўчых камітэтаў раённага ўзроўню, мясцовых адміністрацый раёнаў у Гродна.

У ходзе мерапрыемства абмяркоўвалася падрыхтоўка мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Гродзенскай вобласці да рэалізацыі патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно», які ўступае ў сілу з 27 лістапада 2018 года.

Асноўныя пытанні, узнятыя на семінары, тычыліся магчымых падыходаў да стварэння служб «адно акно», вызначэння пераліку адміністрацыйных працэдур, якія будуць ажыццяўляцца праз службу «адно акно». Акрамя гэтага, у ходзе семінара абмяркоўваліся пытанні кадравага забеспячэння службы «адно акно», у прыватнасці, узровень аплаты працы работнікаў службы, іх падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі, а таксама пытанні доступу да неабходных для працы інфармацыйных рэсурсаў.

Адным з найважнейшых аспектаў для далейшай рэалізацыі і ўдасканалення аказання паслуг насельніцтву была прызнана патрэба ў якасным праграмным забеспячэнні, якое грунтуецца на тыпавых схемах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, яго сістэмнай дапрацоўцы і належным суправаджэнні.

уверх