Аб правядзенні навучальных стажыровак

З 24 чэрвеня па 28 чэрвеня 2019 года ў Міністэрстве юстыцыі праведзены навучальныя стажыроўкі ў галіне абавязковай юрыдычнай экспертызы ведамасных нарматыўных прававых актаў для супрацоўнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, адказных за падрыхтоўку праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама спецыялістаў іх юрыдычных службаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу праектаў нарматыўных прававых актаў.

Мэтамі правядзення названага мерапрыемства з'яўляліся павышэнне эфектыўнасці і якасці нарматворчай дзейнасці дзяржаўных органаў, фарміраванне адзіных падыходаў пры рэалізацыі дзяржаўнымі органамі паўнамоцтваў па прававым рэгуляванні грамадскіх адносін, а таксама развіццё электроннага дакументаабароту ў Рэспубліцы Беларусь.

У стажыроўках прынялі ўдзел больш за 40 супрацоўнікаў з 30 дзяржаўных органаў.

У ходзе стажыровак работнікі дзяржаўных органаў набылі тэарэтычныя веды і практычныя навыкі ў галіне абавязковай юрыдычнай экспертызы ведамасных нарматыўных прававых актаў, а таксама абмеркавалі канкрэтныя праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць на практыцы пры падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку з улікам новых патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня               2018 года № 130-З «Аб нарматыўных прававых актах».

Стажыроўкі атрымалі станоўчую ацэнку ад прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, якія прымалі ў іх удзел.

уверх