Аб правядзенні навучальных стажыровак

З 18 кастрычніка па 13 лістапада 2018 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублiкi Беларусь праводзіцца цыкл стажыровак для работнікаў дзяржаўных органаў, адказных за падрыхтоўку праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама спецыялістаў іх юрыдычных службаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу праектаў нарматыўных прававых актаў.

Стажыроўкі накіраваны на павышэнне якасці ведамаснай нарматворчасці, фарміраванне адзіных падыходаў пры рэалiзацыi дзяржаўнымi органамi паўнамоцтваў па прававым рэгуляванні грамадскіх адносін, каардынацыю іх дзейнасці пры прыняцці нарматыўных прававых актаў і развіццё электроннага дакументаабароту ў Рэспубліцы Беларусь.

уверх