Аб спыненні дзеяння ліцэнзій арганізацый, якія аказваюць рыэлтарскія паслугі

Міністэрствам юстыцыі прыняты рашэнні аб спыненні дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з указаннем састаўляючай ліцэнзуемы від дзейнасці паслугі – рыэлтарскія паслугі, выдадзеныя ТАА «Планета нерухомасці» і ТАА «НЬЮ ФЛЭТ».

Падставай да разгляду пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі ТАА «Планета нерухомасці» з'явiлася скарга грамадзяніна Е., які звярнуўся ў гэту арганізацыю па рэкламе кватэры, прапанаванай да найму.

У выніку аказалася, што рэклама з'яўляецца няпэўнай, а па названым у ёй адрасе знаходзіцца адміністрацыйны будынак.

Пры разглядзе скаргі выяўлены і іншыя парушэнні ў працы ТАА «Планета нерухомасці». Вызначаны факт аказання рыэлтарскіх паслуг спажыўцу асобай, якая ў штаце гэтай арганізацыі не знаходзілася.

Міністэрства юстыцыі неаднаразова звяртала ўвагу, што рыэлтарскія паслугі маюць права аказваць толькі рыэлтары і агенты па аперацыях з нерухомай маёмасцю, якiя знаходзяцца ў штаце рыэлтарскай арганізацыі.

Дакументам, які падцвярджае паўнамоцтвы вышэйназваных спецыялістаў на аказанне імі рыэлтарскіх паслуг, з'яўляецца ідэнтыфікацыйная пластыкавая картка (далей – картка). Картка павінна прад'яўляцца па патрабаванні спажыўцоў і змяшчаць фатаграфію спецыяліста, яго прозвішча, імя, імя па бацьку, пасаду, назву рыэлтарскай арганізацыі, у штаце якой працуе спецыяліст, рэквізіты ліцэнзіі гэтай арганізацыі.

Дзеянне выдадзенай ТАА «Планета нерухомасці» ліцэнзіі спынена ў сувязі з выяўленымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў (перадача права на ажыццяўленне ліцэнзуемага віда дзейнасці другой фізічнай асобе, аказанне рыэлтарскіх паслуг асобай, якая не знаходiцца ў штаце рыэлтарскай арганізацыі (па даручэнню такой арганізацыі).

Прычынай спынення дзеяння ліцэнзіі ТАА «НЬЮ ФЛЭТ» з'явiлася невыкананне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, якія прад'яўляюцца да кіраўніка рыэлтарскай арганізацыі.

Так, кіраўніком рыэлтарскай арганізацыі можа быть асоба, якая мае пасведчанне аб атэстацыі рыэлтара або вышэйшую адукацыю і стаж працы не менш 3 гадоў у якасці кіраўніка рыэлтарскай арганізацыі, яе структурнага падраздзялення або спецыяліста па рыэлтарскай дзейнасці.

На пасаду дырэктара ТАА «НЬЮ ФЛЭТ» была назначана асоба, якая вышэйназваным патрабаванням не адпавядала, аднак у рамках выканання абавязкаў дырэктара прадстаўляла інтарэсы рыэлтарскай арганізацыі ва ўзаемаадносінах з фізічнымі асобамі і дзяржаўнымі органамі, у тым ліку падпісвала дагаворы на аказанне рыэлтарскіх паслуг.

Пры гэтым інфармацыя, прадстаўленая гэтай асобай у Міністэрства юстыцыі ў абгрунтаванне правамернасці выканання абавязкаў дырэктара рыэлтарскай арганізацыі, аказалася няпэўнай.

Варта адзначыць, што парушэнні ў сваёй дзейнасці ТАА «Планета нерухомасці» і ТАА «НЬЮ ФЛЭТ» дапускаюць не ўпершыню.

У мінулым годзе ў сувязі з выяўленымі парушэннямі пры рэкламаванні аб'ектаў нерухомай маёмасці і аказанні спажыўцам рыэлтарскіх паслуг Міністэрствам юстыцыі ТАА «Планета нерухомасцi» і ТАА «НЬЮ ФЛЭТ» былі вынесены прадпісаннi. Работнікі названых арганізацый прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Аднак, нягледзячы на прынятыя меры, ліцэнзіятамі належныя вывады не зроблены.

Дзеянне выдадзеных вышэйназваным арганізацыям ліцэнзій спыняецца з 29 сакавіка 2019 г.

Для скасавання заключаных з ТАА «Планета нерухомасцi» і ТАА «НЬЮ ФЛЭТ» дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг спажыўцам патрэбна звяртацца ў названыя арганізацыі.

Таксама Міністэрствам юстыцыі прынята рашэнне аб прыпыненні дзеяння картак спецыялістаў па рыэлтарскай дзейнасці ТАА «Планета нерухомасцi» і ТАА «НЬЮ ФЛЭТ» Жаркевiч В.П. і Процка В.Л., якія дапусцілі парушэнні заканадаўства і патрабаванняў да ажыццяўлення рыэлтарскай дзейнасці.

Дзеянне карткі Процка В.Л. прыпынена па 18 сакавіка 2020 г., Жаркевiч В.П. – па 18 сакавіка 2021 г.

Спажыўцы павінны ведаць, што названыя асобы маюць права аказваць рыэлтарскія паслугі толькі пасля сканчэння тэрміну прыпынення дзеяння картак.

уверх