Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Федэрацыя ездавога спорту”

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Федэрацыя ездавога спорту”.

Дадзенае грамадскае аб’яднанне створана з мэтай развіцця ўсіх форм ездавога спорту, іх прапаганды і папулярызацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Пад ездавым спортам маюцца на ўвазе гонкі на сабачых запрэжках. Гэты від спорту аб’ядноўвае ў сабе дысцыпліны, у якіх спартсмены спаборнічаюць у праходжанні розных дыстанцый на час, выкарыстоўваючы дапамогу адной або некалькіх сабак.

уверх