Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя Кіокушынкай каратэ»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 31 мая 2019 г. зарэгістравана Грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя Кіокушынкай каратэ» (скарочаная назва – ГА «Беларуская федэрацыя Кіокушынкай каратэ»).
Мэтамі дзейнасці дадзенага грамадскага аб’яднання з’яўляюцца:
маральнае, патрыятычнае і спартыўнае выхаванне насельніцтва, у тым ліку моладзі;
развіцце і папулярызацыя спартыўнай дысцыпліны «Кіокушынкай каратэ» у Рэспубліцы Беларусь сярод насельніцтва, у тым ліку моладзі.