Аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, фондаў і іншых некамерцыйных арганізацый у першым паўгоддзі 2018 года

У першым паўгоддзі бягучага года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама было зарэгістравана 66 новых грамадскіх аб’яднанняў (5 міжнародных, 6 рэспубліканскіх і 55 мясцовых) і 7 новых мясцовых фондаў.

Па стане на 1 ліпеня 2018 года ў рэспубліцы зарэгістравана 15 палітычных партый і 1174 партыйныя арганізацыі, 28 прафесійных саюзаў (23 рэспубліканскія прафсаюзы, 1 тэрытарыяльны прафсаюз і 4 прафсаюзы ў арганізацыях) і 24523 прафсаюзныя арганізацыі, 2907 грамадскіх аб’яднанняў, з іх 227 міжнародных, 770 рэспубліканскіх і 1910 мясцовых. Зарэгістравана і пастаўлена на ўлік 42062 арганізацыйныя структуры грамадскіх аб’яднанняў. Зарэгістравана 39 саюзаў (асацыяцый) грамадскіх аб’яднанняў, 207 фондаў, у тым ліку 16 міжнародных, 7 рэспубліканскіх і 184 мясцовых, 7 рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў.

У Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны грамадскія аб’яднанні рознай накіраванасці. З іх: фізкультурна-спартыўныя – 809; дабрачынныя – 403; маладзёжныя – 355, у тым ліку дзіцячыя – 36; асветніцкія, культурна-дасугавыя, выхаваўчыя – 250; грамадскія аб’яднанні грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцей – 110; грамадскія аб’яднанні інвалідаў вайны і працы, ветэранаў – 94; навукова-тэхнічныя – 85; грамадскія аб’яднанні прыхільнікаў аховы прыроды, помнікаў гісторыі, культуры – 87; творчыя – 50; жаночыя – 32 і іншыя.

уверх