Аб удзеле Міністэрства юстыцыі ў прадстаўленні пятага перыядычнага дакладу Беларусі аб ажыццяўленні Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Факультатыўнага пратакола да яго

Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у асобе начальніка упраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Кірычэнка А.О. прыняў ўдзел у складзе беларускай дэлегацыі ў праведзеным 8-9 кастрычніка 2018 г. у Аддзяленні ААН у г.Жэневе (Швейцарская Канфедэрацыя) падчас 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека прадстаўленні пятага перыядычнага дакладу Беларусі аб ажыццяўленні Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Факультатыўнага пратакола да яго.

У рамках сесіі адбыўся зацікаўлены канструктыўны дыялог паміж членамі Камітэта і беларускай дэлегацый па шырокаму спектру пытанняў заахвочвання і абароны правоў чалавека. У прыватнасці, былі закрануты пытанні, звязаныя з рэалізацыяй права на юрыдычную дапамогу, а таксама права на аб'яднаньне. Разглядаліся пытанні дзейнасці грамадскіх назіральных камісій за ўстановамі, якiя выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці, і інш.

уверх