Аб выніках правядзення Міністрам юстыцыі выязнога прыёму грамадзян у г. Нясвіжы Мінскай вобласці

14 верасня 2018 года Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі на базе Нясвіжскага райвыканкама правёў выязны прыём грамадзян.

Пытанні, з якімі звярталіся грамадзяне, тычыліся расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці, перагляду памеру налічанай пенсіі па выслузе гадоў, парадку абскарджання вынесеных судовых рашэнняў па справах, якія ўзнікаюць з грамадзянска-прававых адносін, дзейнасці асобных грамадскіх аб'яднанняў.

У рамках рэалізацыі задачы, ускладзенай на Міністэрства юстыцыі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 "Аб службе «адно акно» (ўступае ў сілу з 27 лістапада 2018 года), па каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы  «адно акно» па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур Міністр юстыцыі азнаёміўся з работай службы «адно акно» Нясвіжскага райвыканкама.

У гэты ж дзень Міністр юстыцыі правёў рабочыя сустрэчы з калектывам аддзела прымусовага выканання, натарыусамі натарыяльнай канторы і адвакатамі юрыдычнай кансультацыі Нясвіжскага раёна. Міністр наведаў таксама аддзел загс Нясвіжскага райвыканкама.

уверх