Аб правядзенні Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь выязнога прыёму грамадзян у г. Чачэрску Гомельскай вобласці.

28 красавіка 2018 года з 14 гадз. 00 хвіл. да 15 гадз. 00 хвіл. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі правядзе выязны прыём грамадзян у Чачэрскім раённым выканаўчым камітэце (г. Чачэрск, вул. Леніна, д. 2, каб. 312) па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца праз Чачэрскі райвыканкам па тэлефонах: 8 (02332) 3-11-90, 8 (02332) 3-12-10.

уверх