Аб правядзенні прамых тэлефонных ліній у Міністэрстве юстыцыі

На сённяшні дзень прамыя тэлефонныя лініі – гэта адна з найбольш аператыўных формаў сувязі насельніцтва і прадстаўнікоў органаў улады.

Штотыдзень такія тэлефонныя лініі праходзяць і ў Міністэрстве юстыцыі: начальнікі ўпраўленняў і спецыялісты праводзяць тэматычныя лініі, на якія грамадзяне могуць звярнуцца па пытаннях дзейнасці органаў прымусовага выканання, загсаў, натарыята, адвакатуры, работы рыэлтарскіх арганізацый, міжнароднага парадку спагнання аліментаў на дзяцей або аб выкананні судовых рашэнняў на тэрыторыі замежных дзяржаў.

Запатрабаваны прамыя тэлефонныя лініі і ў прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, якія звяртаюцца ў Міністэрства юстыцыі па пытаннях правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы, вылічэння стажу дзяржаўнай службы, парадку падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў.

Па суботах у адпаведнасці з графікам Міністр юстыцыі і яго намеснікі праводзяць прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства юстыцыі.

У красавіку бягучага года пройдуць тэматычныя прамыя тэлефонныя лініі па наступных тэмах:

  • Тлумачэнне пытанняў стварэння і дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў і фондаў;

  • Папярэдняе засведчанне Міністэрствам юстыцыі афіцыйных дакументаў Рэспублікі Беларусь для консульскай легалізацыі;

  • Прававое забеспячэнне органаў прымусовага выканання;

  • Актуальныя пытанні правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы;

  • Аб арганізацыі работы тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання;

  • Актуальныя пытанні ліцэнзавання адвакацкай дзейнасці і дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг.

Графік правядзення тэлефонных ліній з указаннем даты, часу, тэмы і кантактных дадзеных размешчаны ў раздзеле «ПРАМЫЯ ТЭЛЕФОННЫЯ ЛІНІІ» на Інтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі.

уверх