Аб спыненні дзеяння ліцэнзіі арганізацыі, якая аказвае рыэлтарскія паслугі

Міністэрствам юстыцыі прынята рашэнне аб спыненні дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з указаннем састаўляючай ліцэнзуемы від дзейнасці паслугі – рыэлтарскія паслугі, выдадзенага таварыству з абмежаванай адказнасцю «Статус рыэлт».

Дзеянне ліцэнзіі, выдадзенай ТАА «Статус рыэлт», спыняецца
з 19 кастрычніка 2018 г.

Прычынай спынення дзеяння ліцэнзіі з'явілася перадача права на ажыццяўленне ліцэнзуемага віда дзейнасці другой фізічнай асобе.

Для скасавання заключаных з ТАА «Статус рыэлт» дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг спажыўцам неабходна звяртацца ў адзначаную арганізацыю.

У рабоце ТАА «Статус рыэлт» меліся і іншыя парушэнні, якія былі вызначаны ў ходзе разгляду скаргаў спажыўцоў.

Так, пасля заключэння дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг па прадстаўленні інфармацыі аб прапануемых да здачы ў наём аб'ектах нерухомай маёмасці і аплаты гэтых паслуг спажыўцам прадстаўляліся звесткі аб кватэрах, якія быццам прапанаваліся да здачы ў наём. Як вызначана ў ходзе праверкі, прадстаўленая інфармацыя з'яўлялася няпэўнай.

Дапускаліся парушэнні пры рэкламаванні аб'ектаў нерухомай маёмасці: рэклама размяшчалася без законных на тое падстаў, з уласнікамі аб'ектаў нерухомай маёмасці дагаворы на аказанне ім рыэлтарскіх паслуг не заключаліся.

Часта рэклама размяшчалася ад імя фізічных асоб, без указання наймення рыэлтарскай арганізацыі. Аб тым, што кватэра прапануецца да найму праз пасрэдніка спажывец даведваўся, патэлефанаваўшы па прызначанаму ў рэкламе нумару тэлефона.

Трэба адзначыць, што падобныя парушэнні пры рэкламаванні аб'ектаў нерухомай маёмасці носяць масавы характар.

У бягучым годзе ў сувязі з выяўленымі парушэннямі пры рэкламаванні аб'ектаў нерухомай маёмасці Міністэрствам юстыцыі вынесены прадпісанні ТАА «НЬЮ ФЛЭТ», ТДА «Рыэлтэрскае агенцтва Дом»,
ТАА «Партнёр для ўсіх», ТАА «Планета нерухомасці».

Работнікі ТАА «НЬЮ ФЛЭТ» і ТАА «Планета нерухомасці» прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

У мэтах абароны праў і інтарэсаў спажыўцоў Міністэрства юстыцыі звяртае ўвагу, што ў рэкламе аб'екта нерухомай маёмасці, які прапануецца да найму або продажу праз рыэлтарскую арганізацыю, павінны ўтрымлівацца найменне гэтае арганізацыі і ўліковы нумар плацельшчыка.

Акрамя таго, рыэлтарская арганізацыя мае права рэкламаваць толькі той аб'ект, у дачыненні якога заключаны дагавор на аказанне адпаведных рыэлтарскіх паслуг яго ўладальніку.

Пры ўзнікненні праблемных сітуацый спажыўцы маюць права звярнуцца да кіраўніка рыэлтарскай арганізацыі, абавязкам якога з'яўляецца забеспячэнне прытрымлівання заканадаўства і належнай работы супрацоўнікаў арганізацыі. Таксама са зваротам па пытаннях дзейнасці рыэлтарскай арганізацыі спажыўцы могуць звяртацца ў Міністэрства юстыцыі і галоўныя кіраванні юстыцыі аблвыканкамаў (Мінскага гарвыканкама).

уверх