Аб спыненні дзеяння ліцэнзій на ажыццяўленне дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг

Міністэрствам юстыцыі прынята рашэнне аб спыненні з 24 чэрвеня 2019 г. дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з указаннем састаўляючай – юрыдычныя паслугі, выдадзеных ТАА «ЕЮС БЕЛ», ТАА «Імперыкон» і ТАА «ДЛгрупп».

Падставай для прыняцця такога рашэння з’явіліся выяўленыя Міністэрствам юстыцыі грубыя парушэнні ТАА «Імперыкон» і ТАА «ДЛгрупп» заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, а менавіта: аказанне юрыдычных паслуг работнікам ліцэнзіята, які не мелі стажу работы па юрыдычнай спецыяльнасці пасля атрымання вышэйшай юрыдычнай адукацыі не менш 3 год, аказанне юрыдычных паслуг пры неадпаведнасці ліцэнзіята ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам, прызначаным у падпункце 346.1 пункта 346 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 (далей – Палажэнне аб ліцэнзаванні).

Акрамя гэтага Міністэрствам юстыцыі былі выяўлены грубыя парушэнні ТАА «ЕЮС БЕЛ» заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў.

ТАА «ЕЮС БЕЛ» заключыла з банкамі-партнёрамі дагаворы даручэння, у рамках якіх банкі рэалізовывалі фізічным асобам сертыфікаты «Юрыст-24» на аказанне юрыдычных паслуг.

Пры пакупцы ў банку сертыфіката грамадзяне падавалі заяву на далучэнне да дагавора на аказанне юрыдычных паслуг, форма якога была размешчана на сайце ТАА «ЕЮС БЕЛ». Пры гэтым ТАА «ЕЮС БЕЛ» з грамадзянамі не заключала дагаворы ў пісьмовай форме, як прадугледжана Правіламі ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг, зацверджанымі пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2016 г. № 12.

Таксама вызначана, што ТАА «ЕЮС БЕЛ», аказываючы грамадзянам юрыдычныя паслугі, прыцягнула для гэтага трэцюю асобу – адваката. Адвакта кансультаваў кліентаў ТАА «ЕЮС БЕЛ», якія звярнуліся да яго па тэлефоне.

Такім чынам, ТАА «ЕЮС БЕЛ» дапусціла грубыя парушэнні заканадаўства, а менавіта: перадала права на ажыццяўленне ліцэнзуемай дзейнасці адвакату, а таксама аказвала юрыдычныя паслугі без заключэння ў пісьмовай форме дагавора на аказанне юрыдычных паслуг.

Нароўні з выяўленымі грубымі парушэннямі заканадаўства ТАА «ЕЮС БЕЛ» і ТАА «Імперыкон» таксама былі дапушчаны парушэнні Правіл ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг, якія зацверджаны пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2016 г. № 12, і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе».

Для скасавання заключаных з ТАА «ЕЮС БЕЛ», ТАА «Імперыкон» і ТАА «ДЛгрупп» дагавораў на аказанне юрыдычных паслуг заказчыкам трэба звяртацца ў дадзеныя арганізацыі.

Міністэрства юстыцыі ў чарговы раз звяртае ўвагу ліцэнзіятаў на неабходнасць няўхільнага выканання патрабаванняў заканадаўства ў сферы аказання юрыдычных паслуг.

уверх