Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання
За пяць месяцаў 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 18299 суб'ектаў гаспадарання (4328 юрыдычных асоб і 13971 індывідуальны прадпрымальнік):
у Брэсцкай вобласці – 368 юрыдычных асоб і 1722 індывідуальных прадпрымальніка;
у Віцебскай вобласці – 288 юрыдычных асоб і 1234 індывідуальных прадпрымальніка;
у Гомельскай вобласці – 348 юрыдычных асоб і 1632 індывідуальных прадпрымальніка;
у Гродзенскай вобласці – 310 юрыдычных асоб і 1555 індывідуальных прадпрымальнікаў;
у Мінскай вобласці – 754 юрыдычныя асобы і 2401 індывідуальны прадпрымальнік;
у Магілёўскай вобласці – 308 юрыдычных асоб і 1414 індывідуальных прадпрымальнікаў;
у горадзе Мінску – 1892 юрыдычныя асобы і 4013 індывідуальных прадпрымальнікаў;
Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 60 юрыдычных асоб.
Пры гэтым у дачыненні да 12646 суб'ектаў гаспадарання (4184 юрыдычных асоб і 8462 індывідуальных прадпрымальнікаў) у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў занесены запіс аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці).