Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання
За дзесяць месяцаў 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 39939 суб'ектаў гаспадарання: 9565 юрыдычных асоб і 30374 індывідуальных прадпрымальніка, у тым ліку:
-
у Брэсцкай вобласці - 753 юрыдычныя асобы і 3825 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Віцебскай вобласці - 664 юрыдычныя асобы і 2831 індывідуальны прадпрымальнік;
-
у Гомельскай вобласці - 655 юрыдычных асоб і 3528 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Гродзенскай вобласці - 539 юрыдычных асоб і 3069 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Мінскай вобласці - 1545 юрыдычных асоб і 5335 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Магілёўскай вобласці - 652 юрыдычныя асобы і 3050 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у горадзе Мінску - 4645 юрыдычных асоб і 8736 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, (Мінскага гарвыканкама) (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 112 юрыдычных асоб.