Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання
За дзевяць месяцаў 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 35617 суб'ектаў гаспадарання: 8560 юрыдычных асоб і 27057 індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку:
-
у Брэсцкай вобласці - 676 юрыдычных асоб і 3424 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Віцебскай вобласці - 597 юрыдычных асоб і 2542 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Гомельскай вобласці - 596 юрыдычных асоб і 3162 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Гродзенскай вобласці - 484 юрыдычныя асобы і 2726 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Мінскай вобласці - 1376 юрыдычных асоб і 4760 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Магілёўскай вобласці - 575 юрыдычных асоб і 2735 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у горадзе Мінску - 4152 юрыдычныя асобы і 7708 індывідуальных прадпрымальнікаў;
- Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, (Мінскага гарвыканкама) (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд былі зарэгістраваны 104 юрыдычныя асобы.