Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання
За шэсць месяцаў 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 21723 суб'екта гаспадарання (5128 юрыдычных асоб і 16595 індывідуальных прадпрымальнікаў):
-
у Брэсцкай вобласці – 428 юрыдычных асоб і 2087 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Віцебскай вобласці – 342 юрыдычныя асобы і 1451 індывідуальны прадпрымальнік;
-
у Гомельскай вобласці – 405 юрыдычных асоб і 1939 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Гродзенскай вобласці – 350 юрыдычных асоб і 1802 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Мінскай вобласці – 902 юрыдычныя асобы і 2868 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Магілёўскай вобласці – 361 юрыдычная асоба і 1693 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у горадзе Мінску – 2272 юрыдычныя асобы і 4755 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 68 юрыдычных асоб.
Пры гэтым у дачыненні да 15341 суб'екта гаспадарання (5232 юрыдычных асоб і 10109 індывідуальных прадпрымальнікаў) у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў занесены запіс аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці).