Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання
За чатыры месяцы 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 15256 суб'ектаў гаспадарання (3633 юрыдычныя асобы і 11623 індывідуальных прадпрымальніка):
-
у Брэсцкай вобласці - 319 юрыдычных асоб і 1426 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Віцебскай вобласці - 248 юрыдычных асоб і 1018 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Гомельскай вобласці - 292 юрыдычныя асобы і 1347 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Гродзенскай вобласці - 270 юрыдычных асоб і 1277 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Мінскай вобласці - 619 юрыдычных асоб і 2004 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Магілёўскай вобласці - 258 юрыдычных асоб і 1182 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у горадзе Мінску - 1576 юрыдычных асоб і 3369 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд была зарэгістравана 51 юрыдычная асоба.
Пры гэтым у дачыненні да 10427 суб'ектаў гаспадарання (3409 юрыдычных асоб і 7018 індывідуальных прадпрымальнікаў) у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў занесены запіс аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці).
