Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадаран

За 2019 год у Рэспубліцы Беларусь быў зарэгістраваны 48251 суб'ект гаспадарання (10813 юрыдычных асоб і 37438 індывідуальных прадпрымальнікаў):

  • у Брэсцкай вобласці - 868 юрыдычных асоб і 4762 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Віцебскай вобласці - 725 юрыдычных асоб і 3368 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у Гомельскай вобласці - 758 юрыдычных асоб і 4291 індывідуальны прадпрымальнік;

  • у Гродзенскай вобласці - 687 юрыдычных асоб і 4054 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Мінскай вобласці - 1717 юрыдычных асоб і 6247 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у Магілёўскай вобласці - 702 юрыдычныя асобы і 3794 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у горадзе Мінску - 5226 юрыдычных асоб і 10922 індывідуальных прадпрымальніка;

  • Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 130 юрыдычных асоб.

Пры гэтым у дачыненні да 32896 суб'ектаў гаспадарання (10496 юрыдычных асоб і 22400 індывідуальных прадпрымальнікаў) у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў занесены запіс аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці).
уверх