Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання
За адзінаццаць месяцаў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 45062 суб'екта гаспадарання (9976 юрыдычных асоб і 35086 індывідуальных прадпрымальнікаў):
-
у Брэсцкай вобласці - 802 юрыдычныя асобы і 4468 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Віцебскай вобласці - 674 юрыдычныя асобы і 3184 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Гомельскай вобласці - 705 юрыдычных асоб і 4035 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Гродзенскай вобласці - 634 юрыдычныя асобы і 3798 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Мінскай вобласці - 1584 юрыдычныя асобы і 5877 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Магілёўскай вобласці - 639 юрыдычных асоб і 3557 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у горадзе Мінску - 4819 юрыдычых асоб і 10167 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 119 юрыдычных асоб.
Пры гэтым у дачыненні да 29424 суб'ектаў гаспадарання (9291 юрыдычнай асобы і 20133 індывідуальных прадпрымальнікаў) у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў занесены запіс аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці).
