Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання
За дзевяць месяцаў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 37374 суб'екта гаспадарання: 8207 юрыдычных асоб і 29167 індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку:
-
у Брэсцкай вобласці - 684 юрыдычныя асобы і 3757 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Віцебскай вобласці - 554 юрыдычныя асобы і 2672 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Гомельскай вобласці - 579 юрыдычных асоб і 3371 індывідуальны прадпрымальнік;
-
у Гродзенскай вобласці - 510 юрыдычных асоб і 3189 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Мінскай вобласці - 1303 юрыдычныя асобы і 4877 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Магілёўскай вобласці - 528 юрыдычных асоб і 2950 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у горадзе Мінску - 3951 юрыдычная асоба і 8351 індывідуальны прадпрымальнік;
- Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 98 юрыдычных асоб.