Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання

За сем месяцаў 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 25506 суб'ектаў гаспадарання (5976 юрыдычных асоб і 19530 індывідуальных прадпрымальнікаў):

  • у Брэсцкай вобласці – 498 юрыдычных асоб і 2494 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Віцебскай вобласці – 401 юрыдычная асоба і 1703 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Гомельскай вобласці – 454 юрыдычныя асобы і 2294 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Гродзенскай вобласці – 406 юрыдычных асоб і 2140 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у Мінскай вобласці – 1053 юрыдычныя асобы і 3342 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Магілёўскай вобласці – 402 юрыдычныя асобы і 1999 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у горадзе Мінску – 2692 юрыдычныя асобы і 5558 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 70 юрыдычных асоб.

Пры гэтым у дачыненні да 17425 суб'ектаў гаспадарання (5893 юрыдычных асоб і 11532 індывідуальных прадпрымальнікаў) у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў занесены запіс аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці).
уверх