Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання
За адзінаццаць месяцаў 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь быў зарэгістраваны 43471 суб'ект гаспадарання: 10415 юрыдычных асоб і 33056 індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку:
-
у Брэсцкай вобласці - 826 юрыдычных асоб і 4138 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Віцебскай вобласці - 720 юрыдычных асоб і 3072 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Гомельскай вобласці - 715 юрыдычных асоб і 3836 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Гродзенскай вобласці - 575 юрыдычных асоб і 3353 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Мінскай вобласці - 1657 юрыдычных асоб і 5802 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Магілёўскай вобласці - 707 юрыдычных асоб і 3324 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у горадзе Мінску - 5096 юрыдычных асоб і 9531 індывідуальны прадпрымальнік;
- Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, (Мінскага гарвыканкама) (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 119 юрыдычных асоб.