Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання

За пяць месяцаў 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 20122 суб'екта гаспадарання: 5007 юрыдычнах асоб і 15115 індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку:

у Брэсцкай вобласці - 375 юрыдычных асоб і 1869 індывідуальных прадпрымальнікаў;

у Віцебскай вобласці - 389 юрыдычных асоб і 1466 індывідуальных прадпрымальнікаў;

у Гомельскай вобласці - 333 юрыдычныя асобы і 1793 індывідуальных прадпрымальніка;

у Гродзенскай вобласці - 280 юрыдычных асоб і 1503 індывідуальных прадпрымальніка;

у Мінскай вобласці - 814 юрыдычных асоб і 2704 індывідуальных прадпрымальніка;

у Магілёўскай вобласці - 338 юрыдычных асоб і 1475 індывідуальных прадпрымальнікаў;

у горадзе Мінску - 2407 юрыдычных асоб і 4305 індывідуальных прадпрымальнікаў;

Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, (Мінскага гарвыканкама) (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд была зарэгістравана 71 юрыдычная асоба.
уверх