Аб нарматворчай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь за першае паўгоддзе 2020 года

Міністэрствам юстыцыі ў рамках выканання ўскладзеных на яго функцый па разглядзе праектаў прававых актаў і правядзенні абавязковай юрыдычнай экспертызы ведамасных нарматыўных прававых актаў за першае паўгоддзе 2020 года разгледжана больш за 6000 дакументаў.

Колькасць праектаў нарматыўных прававых актаў, якія паступілі для правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы і ўзгаднення, склала 1567 (у 1 паўгоддзі 2019 г. – 1343 праекты), колькасць ведамасных актаў, у дачыненні да якіх праведзена юрыдычная экспертыза, – 830 (у 1-м паўгоддзі 2019 года – 843).

За дадзены перыяд Міністэрствам юстыцыі па ўласнай ініцыятыве і па даручэнні вышэйстаячых органаў распрацавана і ўнесена ва ўстаноўленым парадку 23 праекты нарматыўных прававых актаў.

Так, у мэтах максімальнай кансалідацыі адміністрацыйных працэдур у службе «адно акно», актуалізацыі і аптымізацыі пераліку складаных і шматступеньчатых адміністрацыйных працэдур і працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме, былі распрацаваны пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Об изменении постановлений Совета Министров Республики Беларусь по вопросам осуществления административных процедур», «Об изменении постановления Совета Министров Республики Беларусь от 13 июня 2017 г. № 445», «Об административных процедурах, подлежащих осуществлению в электронной форме» і распараджэнне Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь «Об административных процедурах, планируемых к переводу в электронную форму».

Міністэрствам юстыцыі ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам эканомікі былі прыняты меры, накіраваныя на выключэнне неабходнасці ў перыяд неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі наведваць дзяржаўныя органы для атрымання новых альбо падаўжэння тэрміну дзеючых дакументаў па найбольш запатрабаваных у насельніцтва пытаннях (пашпарт, вадзіцельскае пасведчанне, даведка аб стане здароўя, шэраг дазвольнай дакументацыі для суб’ектаў гаспадарання). У гэтай сувязі былі распрацаваны праекты Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «О продлении срока действия документов» і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «О документах, срок действия по которым продлевается». Дадзеныя акты прыняты, уступілі ў сілу і прымяняюцца.

Актыўны і непасрэдны ўдзел прыняты Міністэрствам юстыцыі ў распрацоўцы новых Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, законаў «Об изменении законов по вопросам контрольной (надзорной) деятельности», «О лицензировании», «О саморегулируемых организациях», «Об изменении Закона Республики Беларусь «О таможенном регулировании в Республике Беларусь», «Об изменении законодательных актов по вопросам защиты прав потребителей».

У цяперашні час вядзецца праца над законапраектамі «О волонтерской деятельности» и «Об изменении Закона Республики Беларусь «О Совете Министров Республики Беларусь».

У рамках аказання метадалагічнай дапамогі нарматворчым органам і галоўным упраўленням юстыцыі ў першым паўгоддзі 2020 года было падрыхтавана 7 метадычных пісем.

На пастаяннай аснове прымаюцца меры па ўдасканаленні дзейнасці дзяржаўных органаў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, у тым ліку, у частцы спрашчэння парадку іх ажыццяўлення, аптымізацыі дзейнасці службаў «адно акно», пераводу большай колькасці адміністрацыйных працэдур у электронную форму.

У прыватнасці, Міністэрства юстыцыі падрыхтавала пералік адміністрацыйных працэдур, якія плануюцца да пераводу ў электронную форму для ажыццяўлення праз адзіны партал электронных паслуг (устаноўлены распараджэннем Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2020 г. № 119р). Распараджэннем прадугледжаны паэтапны перавод ажыццяўлення працэдур у электроннай форме, вызначаны дзяржаўныя органы, адказныя за такі перавод, і тэрміны выканання (да 2022 года плануецца перавесці ў электронную форму 300 працэдур).

На падставе паступаючых запытаў дзяржаўных органаў і арганізацый Міністэрства юстыцыі аказвае ў межах кампетэнцыі неабходную метадычную дапамогу з мэтай аднолькавага разумення і прымянення на практыцы агульных палажэнняў заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

уверх