Аб удасканаленні нарматворчай дзейнасці
З 12 жніўня 2019 г. уступаюць у сілу палажэнні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2019 г. № 265 “Аб удасканаленні нарматворчай дзейнасці”, згодна з якімі на Міністра юстыцыі ўскладаецца персанальная адказнасць за якасць праектаў прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку за яго адпаведнасць патрабаванням нарматворчай тэхнікі, а таксама за кансалідацыю нарматворчых ініцыятыў па змене адных і тых жа прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь альбо па рэгуляванні сумежных пытанняў у адным праекце.
Таксама Указам зменены парадак узгаднення праектаў прававых актаў з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), падпарадкаванымі (падсправаздачнымі) Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Так, у цяперашні час падрыхтаваныя рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамамі (Мінскім гарвыканкамам) праекты могуць быць накіраваны на ўзгадненне ў дзяржаўныя органы (арганiзацыi), непасрэдна падпардкаваныя (падсправаздачныя) Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, пасля іх узгаднення з:
-
зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам;
-
Міністэрствам юстыцыі.
Указ накіраваны на павышэнне юрыдычнай якасці праектаў прававых актаў, стварэнне аптымальных умоў для ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і арганізацый у працэсе падрыхтоўкі, прыняцця і давядзення да ўсеагульнага ведама прававых актаў.
