3 кастрычніка 2018 г. у г. Вялікім Ноўгарадзе (Расійская Федэрацыя) адбыліся прафесійная сустрэча кіраўнікоў архіўных службаў і дзяржаўных архіўных устаноў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь

3 кастрычніка 2018 г. у г. Вялікім Ноўгарадзе (Расійская Федэрацыя) адбыліся прафесійная сустрэча кіраўнікоў архіўных службаў і дзяржаўных архіўных устаноў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь і сумеснае пасяджэнне калегій Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Тэма прафесійнай сустрэчы – “Алічбаванне архіўных дакументаў і падоўжанае захоўванне электронных дакументаў у архівах”.

У мерапрыемстве прыняў удзел Губернатар Наўгародскай вобласці А.С. Нікіцін. Дэлегацыю расійскіх архівістаў узначальваў Кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі А.М. Арцізоў, дэлегацыю беларускіх архівістаў – дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І. Кураш. У склад дэлегацый увайшлі работнікі Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі дзяржаўных архіўных устаноў Расіі і Беларусі.

Пасяджэнне калегій праходзіла пад старшынствам Кіраўніка Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі А.М. Арцізова і дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І. Кураша.

На пасяджэнні калегій архіўных службаў Расіі і Беларусі было заслухана пытанне “Сучасныя праблемы стварэння страхавога фонда копій унікальных і асабліва каштоўных дакументаў Архіўнага фонда Расійскай Федэрацыі і Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь”.

Пад час работы калегій была заслухана справаздача аб выкананні Плана сумесных дзеянняў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі на 2017 – 2019 гг.

уверх