Аб арганізацыі натарыяльнага абслугоўвання ў сельскіх населеных пунктах

На базе Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты адбылося пашыранае пасяджэнне Савета натарыусаў Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты Беларускай натарыяльнай палаты, удзел у якім прынялі больш за 30 натарыусаў – загадчыкаў натарыяльных кантор Гродзенскай натарыяльнай акругі, начальнік упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Жукава Н.М., начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Юргель А.І., старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Барысенка Н.У., а таксама старшыня Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты Орсік Л.Г.

У ходзе пасяджэння абмеркаваны актуальнае становішча і перспектывы далейшага натарыяльнага абслугоўвання сельскага насельніцтва, суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сельскай мясцовасці, вызначаны прыярытэтныя накірункі арганізацыі такой работы, у тым ліку арганізацыя сістэматычных выездаў натарыусаў у аграгарадкі згодна з графікамі і на падставе заявак, якія паступаюць ад зацікаўленых асоб , належнага інфармавання насельніцтва аб арганізацыі натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў сельскай мясцовасці.

Актуальнасць тэмы абмеркавання абумоўлена тым, што з 3 студзеня 2021 г. ўступаюць у сілу асноўныя палажэнні Закона ад 29.06.2020 № 33-З «Об изменении законов по вопросам нотариальной деятельности».

Упаўнаважаныя службовыя асобы сельскіх (пасялковых) выканаўчых камітэтаў будуць здзяйсняць наступныя натарыяльныя дзеянні:

  • прымаць меры па ахове спадчыны або кіравання ім па даручэнні натарыуса;

  • сведчыць вернасць копій дакументаў і выпісак з дакументаў;

  • сведчыць сапраўднасць подпіса на дакументах;

  • выдаваць дублікаты натарыяльных дакументаў, экземпляры якіх маюцца на захоўванні ў мясцовым выканаўчым і распарадчым органе.

У той жа час упаўнаважаныя службовыя асобы не будуць натарыяльна сведчыць завяшчанні, згоды, даверанасці. Натарыяльнае абслугоўванне ў сельскай мясцовасці, дзе няма натарыяльных кантор або натарыяльных бюро, будзе ажыццяўляцца натарыусамі ў рамках выездаў у аграгарадкі, іншыя населеныя пункты.

Рэалізацыя дадзеных палажэнняў патрабуе актыўнай ролі натарыяльнай супольнасці як у забеспячэнні натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў аграгарадках (пасёлках, вёсках), суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сельскай мясцовасці, у мэтах забеспячэння сацыяльнымі стандартамі, так і аказання неабходнага садзейнічання службовым асобам сельскіх (пасялковых) выканаўчых камітэтаў для рэалізацыі іх кампетэнцыі па ажыццяўленню натарыяльнай дзейнасці.

Па шэрагу пытанняў парадку дня ўдзельнікамі выказаны свае меркаванні і прапановы, дадзены даручэнні па ўдасканаленні асобных напрамкаў дзейнасці, што дазволіць выпрацаваць далейшую комплексную стратэгію ўзаемадзеяння натарыусаў з сельскімі выканаўчымі камітэтамі, накіраваную на павышэнне якасці натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва, даступнасць натарыяльнага абслугоўвання і, як вынік, задавальненне запытаў сельскіх жыхароў.

уверх