Аб правядзенні атэстацыі адвакатаў
29 кастрычнiка 2020 года Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь (далей – Кваліфікацыйная камісія) праведзена атэстацыя дванаццаці адвакатаў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай абласных, Мінскай гарадской калегій адвакатаў.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» адвакаты абавязаны праходзіць атэстацыю.
Асноўнымі задачамі атэстацыі з'яўляюцца:
-
ацэнка ведаў заканадаўства, якія Кваліфікацыйная камісія мае права праверыць у форме гутаркі;
-
прытрымліванне заканадаўства аб адвакатуры;
-
ацэнка дзелавых і асабістых якасцей;
-
вызначэнне магчымасці выканання сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб недастатковай кваліфікацыі адваката.
Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні:
-
аб адпаведнасці адвакатаў патрабаванням заканадаўства – у дачыненні адзінаццаці адвакатаў;
-
аб немагчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў па прычыне недастатковай кваліфікацыі – у дачыненні адваката Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Аўсяннікавай Наталлі Фёдараўны.