Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сліжэўскі А.Л. адкрыў новы будынак Мінскай абласной натарыяльнай палаты Беларускай натарыяльнай палаты і натарыяльнага архіва Мінскай абласной натарыяльнай акругі

1 сакавіка 2019 года Міністр юстыцыі Сліжэўскі А.Л. прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага будынка Мінскай абласной натарыяльнай палаты Беларускай натарыяльнай палаты і натарыяльнага архіва Мінскай абласной натарыяльнай акругі па адрасе: г. Мінск, зав. Някрасава, д.10.

Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Старавойтаў М.М., Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Барысенка Н.У., начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама Бачыла А.А., прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў і арганізацый.

Сімвалічны ключ ад будынка Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Барысенка Н.У. перадала Старшыні Мінскай абласной натарыяльнай палаты Грынкевіч А.В.

Адкрыццё новага будынка з'яўляецца важнай падзеяй як для натарыусаў, так і для жыхароў вобласці, стварае дадатковыя магчымасці для ўдасканальвання работы натарыяту, абслугоўвання грамадзян на высокім узроўні, забеспячэння захаванасці натарыяльных дакументаў.

уверх