Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання
За дзевяць месяцаў 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 31808 суб'ектаў гаспадарання (7334 юрыдычныя асобы і 24474 індывідуальных прадпрымальніка):
-
у Брэсцкай вобласці – 609 юрыдычных асоб і 3137 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Віцебскай вобласці – 490 юрыдычных асоб і 2167 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Гомельскай вобласці – 558 юрыдычных асоб і 2884 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Гродзенскай вобласці – 496 юрыдычных асоб і 2672 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Мінскай вобласці – 1313 юрыдычных асоб і 4191 індывідуальны прадпрымальнік;
-
у Магілёўскай вобласці – 472 юрыдычныя асобы і 2504 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у горадзе Мінску – 3310 юрыдычных асоб і 6919 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 86 юрыдычных асоб.
Пры гэтым у дачыненні да 22074 суб'ектаў гаспадарання (7351 юрыдычнай асобы і 14723 індывідуальных прадпрымальнікаў) у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў занесены запіс аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці).