Аб спыненні дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці
Міністэрствам юстыцыі 16 кастрычнiка 2020 г. прынята рашэнне аб спыненні дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці:
-
№ 02240/1892 от 26 лютага 2009 г., выдадзенага Леванчук Юлii Вiктараўне;
-
№ 02240/496 от 28 лютага 1994 г., выдадзенага Пыльчанку Аляксандру Уладзiмiравiчу.
Падставай для прыняцця дадзенага рашэння паслужыла ўчыненне адвакатамі Леванчук Ю.В. і Пыльчанкам А.У. грубых парушэнняў заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, якія выказаліся ва ўчыненні правіннасцей, несумяшчальных са званнем адваката, пералік якіх вызначаны Правіламі прафесійнай этыкі адваката, зацвярджаемымі Міністэрствам юстыцыі (учыненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру).
Дзеянне вышэйпаказаных ліцэнзій спыняецца з 16 кастрычніка 2020 г.