Новае грамадскае аб’яднанне з’явілася ў Беларусі
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 10 красавіка 2018 г. зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Людзі ПЛЮС».
Мэтамі дзейнасці дадзенага грамадскага аб’яднання з’яўляюцца:
-
аказанне комплексу інфармацыйнай, сацыяльнай, псіхалагічнай, кансультатыўнай і іншай неабходнай дапамогі ВІЧ-пазітыўным людзям і членам іх сем’яў;
-
садзейнічанне ўмацаванню здароўя грамадзян Рэспублікі Беларусь;
-
фарміраванне адэкватнага стаўлення ў грамадстве да ВІЧ-пазітыўных людзей.