Шматдзетныя маці (іх прадстаўнікі) 11 кастрычніка 2018 года могуць атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу ў Міністэрстве юстыцыі

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палаты правядзе акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні шматдзетных маці, прымеркаваную да правядзення ў Рэспубліцы Беларусь Тыдня маці.

11 кастрычніка 2018 года з 11.00 да 13.00 у Міністэрстве юстыцыі (г. Мінск, вул. Калектарная, 10, каб.321) шматдзетныя маці (іх прадстаўнікі) змогуць атрымаць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі па розных прававых пытаннях, звязаных з прымусовым выкананнем судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, спагнаннем аліментаў, дзейнасцю натарыусаў і работнікаў органаў загса, адвакатаў, якія аказваюць юрыдычную дапамогу, а таксама па іншых пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў юстыцыі.

Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляецца па тэл. 200 97 55.

уверх