Больш за 3 тысячы грамадзян атрымалі бясплатную прававую кансультацыю ў рамках акцыі, прымеркаванай да 75-годдзя Вялікай Перамогі

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, Беларускай натарыяльнай палаты і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў арганізавала акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян, прымеркаваную да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі.

У рамках прамых тэлефонных ліній спецыялісты органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі, натарыусы, адвакаты пракансультавалі больш за 3 тысячы грамадзян па шырокаму спектру прававых пытанняў.

Больш за ўсё званкоў паступіла па розных пытаннях здяйснення  натарыяльных дзеянняў. Грамадзян таксама цікавілі пытанні сямейных праваадносін, жыллёвага і грамадзянскага права, працоўнага заканадаўства, спагнання аліментаў, прымусовага выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, міжнароднай прававой дапамогі, пастаноўкі на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў, парадку падачы іскавых заяў у суд.

Падобныя акцыі для органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі, беларускага натарыята і адвакатуры сталі традыцыйнымі, за юрыдычнай кансультацыяй часта звяртаюцца шматдзетныя сем'і, пенсіянеры, бацькі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, адзінокія, пажылыя і маламаёмасныя грамадзяне, студэнты.

Практыка правядзення акцый па бясплатным прававым  кансультаванні, прымеркаваных да дзяржаўных святаў, будзе працягнута.

уверх