Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь сустрэўся з Кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі МКЧК

7 кастрычніка 2020 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі сустрэўся з Кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Расійскай Федэрацыі, Беларусі і Малдове Іхціярам Асланавым.

Сустрэча стала першай з моманту прызначэння І.Асланава на пасаду. Беларускі бок адзначыў важнасць супрацоўніцтва з МКЧК. У сваю чаргу Кіраўнік Рэгіянальнай дэлегацыі адзначыў вялікія дасягненні ў развіцці МГП на рэгіянальным узроўні і ролю Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі абмеркавалі перспектывы і напрамкі далейшага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Рэгіянальнай дэлегацыі МКЧК у сферы імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права ў нацыянальнае заканадаўства.

Бакі адзначылі ўзнікшыя складанасці, выкліканыя эпідэміяй COVID-19. У сувязі з гэтым была звернута ўвага на неабходнасць пошуку новых спосабаў і фарматаў супрацоўніцтва. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі выказалі надзею на працяг канструктыўнага ўзаемадзеяння ў будучыні.

уверх