Каманда Міністэрства юстыцыі прыняла ўдзел у Мінскім паўмарафоне

Каманда Міністэрства юстыцыі прыняла ўдзел у пятым юбілейным Мінскім паўмарафоне, які аб'яднаў каля 40 тысяч аматараў бегу з 68 краін свету і 241 населенага пункта Беларусі.

Да пераадолення дыстанцый паўмарафона далучыліся і члены сем'яў супрацоўнікаў Міністэрства, а таксама калегі з галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, Дэпартамента па архівах і справаводству, Беларускай натарыяльнай палаты.

Свае медалі, зарад бадзёрасці атрымалі абсалютна ўсе ўдзельнікі, якія пераадолелі выбраныя дыстанцыі ў 5,5, 10,55 і 21,1 км. Здароўе – гэта адна з галоўных чалавечых каштоўнасцяў і, прымаючы ўдзел у паўмарафоне, каманда робіць свой уклад у фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця і ў цэлым бегавога руху.

Акрамя гэтага камандай Міністэрства юстыцыі была падтрымана дабрачынная складальная Мінскага паўмарафона – праект «#3Dсэрца» фонду рэкардсмена Свету і Еўропы па плаванні, Майстра спорту, члена Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Беларусі Аляксея Талая. Мэта праекта – збор грашовых сродкаў на набыццё праграмна-апаратнага комплексу 3D-друку для прымянення ў працэсе хірургічнага лячэння складаных камбінаваных прыроджаных парокаў сэрца маленькіх беларусаў у РНПЦ дзіцячай хірургіі.

Удзел у такіх маштабных спартыўных мерапрыемствах у нашай краіне натхняе і матывуе людзей на здаровы і актыўны лад жыцця.

уверх