Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Перспектывы рэгіянальнага супрацоўніцтва і прафесійнага ўзаемадзеяння юрыдычных карпарацый у мэтах пашырэння прадпрымальніцкай і інвестыцыйнай ініцыятывы»

Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Перспектывы рэгіянальнага супрацоўніцтва і прафесійнага ўзаемадзеяння юрыдычных карпарацый у мэтах пашырэння прадпрымальніцкай і інвестыцыйнай ініцыятывы»

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Перспектывы рэгіянальнага супрацоўніцтва і прафесійнага ўзаемадзеяння юрыдычных карпарацый у мэтах пашырэння прадпрымальніцкай і інвестыцыйнай ініцыятывы», арганізаванай Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў і Гродзенскай абласной калегіяй адвакатаў у перыяд 20-21 красавіка 2018 года.

У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі адвакацкіх (юрыдычных) аб'яднанняў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Польшча, Расійскай Федэрацыі, Літоўскай Рэспублікі.

Выступаючы перад удзельнікамі канферэнцыі з прывітальным словам, Міністр юстыцыі падкрэсліў, што на сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь сфарміравана дакладная сістэма аказання юрыдычных паслуг насельніцтву і забеспячэння грамадзян кваліфікаванай юрыдычнай дапамогай. "Лічу вельмі важным правядзенне гэтай канферэнцыі менавіта ў міжнародным фармаце, які дае магчымасць яе ўдзельнікам выказацца аб праблемах, дасягненнях, а таксама абмяняцца сваім вопытам прафесійнай дзейнасці», - адзначыў Міністр.

Па выніках працы канферэнцыі Гродзенскай абласной калегіяй адвакатаў падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве з Акруговай палатай юрыдычных кансультантаў ў Беластоку, Акруговай палатай юрыдычных кансультантаў ў Ольштыне, Адвакацкай палатай Калінінградскай вобласці.

уверх