Міністр юстыцыі сустрэўся з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці

10 ліпеня 2020 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. На сустрэчах прысутнічалі старшыня Добрушскага раённага савета дэпутатаў Емяльянаў В.М., начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Ткачоў А.Г. і галоўны судовы выканаўца па Гомельскай вобласці Кухараў Д.У.

Міністр юстыцыі абмяркаваў з судовымі выканаўцамі аддзела прымусовага выканання бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і іншых выканаўчых дакументаў, аператыўнасці спагнання сум па выканаўчых дакументах, а таксама далейшыя шляхі зніжэння нагрузкі на судовых выканаўцаў. З удзелам кіраўніцтва раёна былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння судовых выканаўцаў с «сумежнымі» раённымі службамі і органамі ўлады, якія выступаюць спагнаннікамі ад імя дзяржавы.

Падчас наведвання натарыяльнай канторы былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з аказаннем натарыяльных паслуг грамадзянам і арганізацыям, у тым ліку з улікам змяненняў, якія адбыліся ў заканадаўстве. Загадчык натарыяльнай канторы Высоцкая А.М. азнаёміла Міністра са структурай натарыяльных дзеянняў, учыненых натарыусамі, расказала аб рабоце натарыусаў у аграгарадках.

У гэты ж дзень Міністр юстыцыі наведаў новае памяшканне аддзела прымусовага выканання Навабеліцкага раёна г. Гомеля, адкрыццё якога плануецца ў бліжэйшы час.

уверх