Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь правёў сустрэчу з Паслом Каралеўства Нідэрландаў Р. ван Дартэлам

20 чэрвеня 2019 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Сліжэўскі сустрэўся з Паслом Каралеўства Нідэрландаў у Рэспубліцы Польшча і ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву Р. ван Дартэлам, які завяршае сёлета сваю дыпламатычную місію. У сустрэчы таксама прыняў удзел Часовы павераны ў справах Каралеўства Нідэрландаў у Рэспубліцы Беларусь П. ван ААствейн.

Бакі абмеркавалі вынікі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Каралеўства Нідэрландаў у прававой сферы. Па просьбе Пасла Каралеўства Нідэрландаў Міністр юстыцыі расказаў пра перспектывы і найбольш важныя напрамкі развіцця беларускай юстыцыі, у прыватнасці, пра павышэнне эфектыўнасці сістэмы органаў прымусовага выканання і ўдасканаленне ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.

уверх