Адбыўся візіт дэлегацыі органаў юстыцыі Рэспублікі Таджыкістан

27 верасня 2018 года ў г. Мінску адбылася сустрэча першага намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Задзірана з дэлегацыяй органаў юстыцыі Рэспублікі Таджыкістан на чале з першым намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Таджыкістан Абдаманонам Холiк-зода. Асноўнай мэтай візіту таджыкскай дэлегацыі стала вывучэнне беларускага вопыту перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў органаў юстыцыі.

Беларускі і таджыкскі бакі абмеркавалі кампетэнцыю міністэрстваў юстыцыі. Увага была ўдзелена такім напрамкам дзейнасці як правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў, арганізацыя работы органаў рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, рэгуляванне сферы натарыята і адвакатуры, ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці, арганізацыі работы органаў прымусовага выканання. Бакі таксама абмеркавалі неабходнасць павышэння кваліфікацыі кадраў і арганізацыйныя моманты забеспячэння навучання супрацоўнікаў у рамках праграм па павышэнню кваліфікацыі.

З улікам дыскусіі, якая адбылася 18 верасня 2018 г. у г. Душанбэ ў ходзе трынаццатага пасяджэння міністраў юстыцыі дзяржаў-удзельніц СНД, удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі аб далейшай працы на пляцоўцы СНД.

Прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі выказалі гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва ў сферы абмену вопытам па падобных напрамках дзейнасці.

уверх