Работнікі сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь заклалі памятную алею ў гонар 100-годдзя ўтварэння органаў юстыцыі Беларусі

У рамках правядзення рэспубліканскага суботніка 20 красавіка 2019 года работнікі сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на чале з Міністрам юстыцыі Алегам Леанідавічам Сліжэўскім ў Парку імя М.Я.Паўлава ў г. Мінску ва ўрачыстай абстаноўцы заклалі памятную алею ў гонар 100-годдзя ўтварэння органаў юстыцыі Беларусі .

Трыццаць прыгожых ліп высаджана ў парку ў гонар векавога юбілею Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўстаноўлены памятны знак «У гонар 100-годдзю органаў юстыцыі Беларусі».

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі адзначыў: «Дастаткова сімвалічна пасадзіць дрэва і назіраць, як яно расце і прыгажэе. Веру, што органы юстыцыі будуць, як і дрэвы, мацнець, яшчэ больш пускаць свае карані, радаваць сваімі магчымасцямі і справамі».

У закладцы алеі прынялі таксама ўдзел кіраўніцтва адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, РУП па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне», Дэпартамента па архівам і справаводству і ўстановы «Рэдакцыя часопіса «Юстыцыя Беларусі», работнікі органаў юстыцыі і спецыялісты адміністрацыі раёна.

У гэты ж дзень падчас правядзення суботніка Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі прыняў удзел у работах па рэканструкцыі Старога замка на сваёй малой радзіме ў г.Гродна.

уверх