Сустрэча з прадстаўнікамі Міжнароднага саюза натарыята адбылася ў Міністэрстве юстыцыі

У Міністэрстве юстыцыі 5 жніўня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра юстыцыі Старавойтава М.М. з прэзідэнтам Камісіі па міжнародным натарыяльным супрацоўніцтве Міжнароднага саюза натарыята Францам Леапольдам, яе членамі. У сустрэчы таксама прыняла ўдзел старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Барысенка Н.У.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні заснавання натарыяльнага бюро, вызначэння колькасці натарыусаў, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у натарыяльным бюро, аб распрацаваных Міністэрствам юстыцыі з удзелам Беларускай натарыяльнай палаты праектах нарматыўных прававых актаў, накіраваных на ўдасканальванне натарыяльнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама перспектывы ўваходжання натарыята Беларусi ў Міжнародны саюз натарыята.

Асаблівая ўвага была прысвечана прававому рэгуляванню відэафіксацыі ўчынення натарыяльнага дзеяння.

Беларускім бокам прадстаўлены асноўныя палажэнні аб парадку відэафіксацыі хода ўчынення натарыусамі натарыяльных дзеянняў, якiя замацаваны ў праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях натарыяльнай дзейнасці».

Падводзячы вынікі сустрэчы Старавойтаў Мікалай Міхайлавіч падзякаваў Францу Леапольду за ўвагу да беларусскага натарыята. Бакі таксама адзначылі, што перамены, якія адбываюцца ў натарыяце, дазваляюць адзначыць іх асаблівую сацыяльную значнасць і ролю ў забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб.

уверх