Сустрэча з прадстаўнікамі Федэральнай натарыяльнай палаты Германіі і Германскага фонду міжнароднага прававога супрацоўніцтва адбылася ў Міністэрстве юстыцыі

4 снежня 2018 года адбылася сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь М. М. Старавойтавым з прадстаўнікамі Федэральнай натарыяльнай палаты Германіі на чале з віцэ-прэзідэнтам Федэральнай натарыяльнай палаты Р. Бокам, арганізаваная ў рамках супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі з Германскім фондам міжнароднага прававога супрацоўніцтва.

Таксама з беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі начальнік упраўлення натарыята і загсаў Ж. У. Захарава і Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Н. У. Барысенка.

У рамках сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця і ўкаранення IT-тэхналогій у дзейнасць натарыята, вядзення электроннага дакументазвароту натарыусамі, атрымання і прадастаўлення звестак у электронным выглядзе для правядзення натарыяльных дзеянняў, магчымасці аддаленага доступу да рэестра, а таксама надзялення натарыусаў новымі паўнамоцтвамі, у тым ліку па прастаўленні апастылю на афіцыйных дакументах.

Віцэ-прэзідэнт Федэральнай натарыяльнай палаты Германіі Р. Бок адзначыў высокі ўзровень рэгулявання і арганізацыі інстытута натарыята ў Рэспубліцы Беларусь.

уверх