Сустрэча з актывам натарыусаў Мінскай гарадской натарыяльнай акругі: актуальныя пытанні

На базе шматфункцыянальнага цэнтра Беларускай натарыяльнай палаты 1 лістапада 2019 г. адбылася рабочая сустрэча намесніка Міністра юстыцыі М.М. Старавойтава з кіраўніцтвам Мінскай гарадской натарыяльнай палаты, а таксама з загадчыкамі натарыяльных кантор горада Мінска, у якой прынялі ўдзел работнікі ўпраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі і галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны ключавыя пытанні арганізацыі натарыяльнага абслугоўвання ў горадзе Мінску, а таксама падбору кадравага складу натарыяльных кантор.

Падчас свайго выступу намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў адзначыў напрамкі развіцця дзейнасці Мінскай гарадской натарыяльнай акругі, звярнуў ўвагу на праблемы, якія мелі месца пры арганізацыі работы натарыяльных кантор.

Асаблівая ўвага была ўдзелена разгляду пытання аб правядзенні ў цяперашнім годзе чарговай атэстацыі натарыусаў у мэтах вызначэння ўзроўню іх прафесійнай падрыхтоўкі, прававой культуры, ацэнкі дзелавых і асобасных якасцей. Натарыусы Мінскай гарадской натарыяльнай акругі праінфармаваны аб нарматворчай рабоце Міністэрства юстыцыі, накіраванай на ўдасканальванне заканадаўства аб натарыяце і пашырэнне кампетэнцыі натарыусаў.

уверх