У Міністэрстве юстыцыі адбылася нарада-семінар па пытанням дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 4 верасня 2018 года праведзена нарада-семінар з супрацоўнікамі галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, якія займаюцца пытаннямі дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў.

На дадзеным мерапрыемстве абмеркаваны пытанні: рэгістрацыі і пастаноўкі на ўлік арганізацыйных структур палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, прафесійных саюзаў; вядзення Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў; напаўнення актуалізаванай інфармацыяй дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Адзіная сістэма ўліку палітычных партый, другіх грамадскіх аб’яднанняў і іх саюзаў (асацыяцый)»; дзейнасці грамадскіх назіральных камісій; і другое.

уверх