Сустрэча Міністра юстыцыі Сліжэўскага А.Л. з Прэзідэнтам Міжнароднага Саюза судовых выканаўцаў Маркам Шмітцам

У рамках правядзення міжнароднай практычнай канферэнцыі «Развіццё сістэмы прымусовага выканання», прысвечанай 5-годдзю сістэмы органаў прымусовага выканання Рэспублікі Беларусь, якая адбылася ў перыяд з 13 па 16 лістапада 2018 года ў г. Мінску, прайшла двухбаковая сустрэча Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сліжэўскага А.Л. з Прэзідэнтам Міжнароднага Саюза судовых выканаўцаў Маркам Шмітцам.

Ад беларускага боку ў сустрэчы таксама ўдзельнічалі намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аўдзееў А.Д., начальнік галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання - Галоўны судовы выканаўца Рэспублікі Беларусь Каваленка Д.У.

Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння органаў прымусовага выканання Рэспублікі Беларусь з Міжнародным Саюзам судовых выканаўцаў, іншымі службамі прымусовага выканання розных краін, а таксама актуальныя пытанні развіцця прафесіі судовага выканаўцы.

Па выніках праведзенай сустрэчы абедзвюма бакамі была выказана зацікаўленасць у далейшым узаемадзеянні і супрацоўніцтве ў мэтах удасканалення дзейнасці органаў прымусовага выканання Рэспублікі Беларусь.

уверх