Аб правядзенні пасяджэння Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь

У Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь 7 мая 2018 года пад старшынствам Міністра юстыцыі А.Л.Сліжэўскага было праведзена чарговае пасяджэнне Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Падчас пасяджэння абмяркоўваліся вынікі працы Камісіі за 2017 год, у ліку якіх правядзенне Шостага Рэгіянальнага семінара па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права ў г. Мінску, візіт у Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа Петэра Маурера, а таксама падпісанне Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа аб статусе, прывілеях і імунітэтах міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь.

На пасяджэнні быў ухвалены даклад аб стане і тэндэнцыях рэалізацыі міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне міжнароднага гуманітарнага права ў 2017 годзе.

З улікам праведзенай працы Камісіі ў 2017 годзе быў зацверджаны план работы Камісіі на 2018 год, які ўключае ў сябе шырокі пералік актуальных мерапрыемстваў у частцы імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права ў Рэспубліцы Беларусь і развіцця супрацоўніцтва з Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа.

Акрамя таго, члены Камісіі ў рамках пасяджэння атрымалі магчымасць абмяняцца думкамі па шэрагу актуальных пытанняў у сферы міжнароднага гуманітарнага права, звязаных з прадметам працы Камісіі.

уверх