Адбылася сустрэча міністраў юстыцыі дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза і дзяржаў-удзельніц ініцыятывы Еўрапейскага саюза "Усходняе партнёрства"

13 ліпеня 2018 года першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Задзіран прыняў удзел у сустрэчы міністраў юстыцыі дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза і дзяржаў-удзельніц ініцыятывы Еўрапейскага саюза «Усходняе партнёрства», якая прайшла ў г.Інсбруку (Аўстрыйская Рэспубліка).

У сустрэчы, арганізаванай пры садзейнічанні прававога ведамства Аўстрыі ў рамках старшынства названай краіны ў Савеце Еўрапейскага саюза, удзельнічалі прадстаўнікі кіраўніцтваў міністэрстваў юстыцыі дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза і дзяржаў-удзельніц ініцыятывы Еўрапейскага саюза «Усходняе партнёрства», Еўрапейскі камісар па пытаннях юстыцыі, спажыўцаў і роўнасц полаў, Еўрапейскі камісар па пытаннях бяспекі і некаторыя прадстаўнікі органаў Еўрапейскага саюза, чыя дзейнасць звязана з пытаннямі юстыцыі.

Ключавая тэма мерапрыемства тычылася забяспечэння вяршэнства права і мінімізацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць узнікненню карупцыі. У гэтай сувязі ўдзельнікамі сустрэчы былі абмеркаваны заканадаўчыя і практычныя меры па забяспячэнні вяршэнства права ў рамках барацьбы з карупцыяй. У ходзе выступлення Сяргеем Задзіранам была адзначана важнасць правядзення комплекснай работы, накіраванай у тым ліку на прафілактыку карупцыі, і развіцця пастаянных каналаў міжнароднага ўзаемадзеяння паміж органамі юстыцыі пры вырашэнні пытанняў у згаданай сферы.

уверх