Пра сустрэчу Міністра юстыцыі з работнікамі камунальнага жыллёвага унітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас» і правядзення прыёму грамадзян

Пра сустрэчу Міністра юстыцыі з работнікамі камунальнага жыллёвага унітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас» і правядзення прыёму грамадзян

27 красавіка 2018 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі правёў выязную сустрэчу з работнікамі камунальнага жыллёвага унітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас» (далей - КЖУП «Мазырскі райжылкамгас»), асноўная дзейнасць якога накіравана на эфектыўнае і надзейнае функцыянаванне сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва г. Мазыра і Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

Падчас дыялогу з работнікамі Міністр юстыцыі распавёў аб найбольш актуальных змяненнях у дзеючым заканадаўстве, у тым ліку аб асноўных мэтах прыняцця Дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Работнікам прадпрыемства была прадастаўлена магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць. Удзельнікаў сустрэчы хвалявалі пытанні, звязаныя з функцыянаваннем ведамасных інтэрнатаў, у тым ліку аплатай арэнды жылля ў іх, а таксама сацыяльнай адаптацыяй асоб, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі.

Па выніках сустрэчы на тэрыторыі КЖУП «Мазырскі райжылкамгас» быў арганізаваны таксама асабісты прыём грамадзян. Пытанні, з якімі звярталіся грамадзяне, у асноўным, тычыліся абскарджання судовых пастаноў.

уверх